Адбыўся напад на дом кіраўніка гомельскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Анатоля Паплаўнага.
https://spring96.org./be/news/6484
2007
2007-04-03T10:00:00+0300
2007-04-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 1 красавіка спадар Анатоль заўважыў, што ў яго прыватны дом нехта залез, выламаўшы пры гэтым фортку у вакное разьбіўшы гаршчок з кветкамі, пакінуўшы сьмецьце. Нічога скрадзена не было.
Анатоль Паплаўны выклікаў міліцыю. Спачатку на месцы зьявіўся апэратыўны нарад, які агледзеў месца здарэньня. Пазьней зьявіліся супрацоўнікі РАУС Савецкага раёну Гомля. Яны ўзялі ў жыхароў тлумачэньні ды склалі адпаведны пратакол.
"Я думаю, што мяне так хацелі напалохаць, - кажа Анатоль Паплаўны, - перакананы, што гэта з-за маёй палітычнай дзейнасьці. У нас здараліся такія выпадкі перад 25 сакавіка, працягваюцца й цяпер".