viasna on patreon

Два гады таму быў арыштаваны Алесь Бяляцкі

2013 2013-08-04T10:41:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-sud.jpg
Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Сёння спаўняецца роўна два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага — віцэ-прэзідэнтаМіжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».Да гэтай даты прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. У лістападзе таго ж года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у Бяляцкага замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі з якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, так як цэнтр «Вясна» працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што шкода, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, быў цалкам пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.

Праваабаронца адбывае пакаранне ў Бабруйску, ён афіцыйна прызнаны вязнем сумлення.

Да даты арышту Алеся Бяляцкага прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Акцыя прысвечана «сучасным гуманістам і летуценнікам, а таксама тым людзям і арганізацыям, якія ўвасабляюць сабой Беларусь свабоды і супраціву». Акцыі салідарнасці рыхтуюцца ў гэтых і іншых краінах свету.

Што да Беларусі, то заяўкі на правядзенне 4 жніўні пікетаў салідарнасці з палітвязнямі былі пададзеныя ў больш чым дзесяці гарадах, аднак усюды правядзенне акцый было забаронена мясцовымі ўладамі.

Напярэдадні Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Міжнародная федэрацыя правоў чалавека чарговы раз заклікала беларускія ўлады неадкладна вызваліць свайговіцэ-прэзідэнта Алеся Бяляцкага. Неадкладна вызваліць Бяляцкага і спыніць пераслед праваабаронцаў заклікаў і спецдакладчык па Беларусі Рады ААН па правах чалавека Міклаш Харашці, а таксама прадстаўнік Дзярждэпа ЗША.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства