viasna on patreon

Мінюст папярэдзіў 20 грамадзкіх арганізацый

2007 2007-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады працягваюць змагацца з грамадзкімі арганізацыямі ў Беларусі. Гэтымі днямі ў Вене якраз адбываецца нарада па чалавечым вымярэньні АБСЭ, галоўным прадметам размовы на якой зьўляецца свабода аб’яднаньняў і сходаў. Беларуская афіцыйная дэлегацыя пераконвае ў інтэнсіўным разьвіцьці грамадзкай супольнасьці. Прыводзяцца лічбы, што ў Беларусі больш чым 2000 зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў. Тым часам грамадзкія арганізацыі, якія адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасьці, церпяць перасьлед уладаў.

Мінюст разаслаў чарговую партыю загадаў і папярэджаньняў грамадзкім арганізацыям, паведамляе “Польскае радыё”. Загады даць тлумачэньні прыйшлі фонду Льва Сапегі, грамадзкаму аб’яднаньню БНФ “Адраджэньне”, Беларускаму Хэльсінскаму камітэту. Гэта тыя нешматлікія ў Беларусі арганізацыі, якія дзейнічаюць, маючы афіцыйную рэгістрацыю. А тлумачыцца арганізацыі павінны ў сувязі з тым, што быццам бы прымалі ўдзел у незарэгістраванай Асамблеі няўрадавых арганізацыяй.

“Гэта звычайная справа ў Беларусі, калі парушаецца права на свабоду асацыяцыяў. Гэты саюз грамадзкіх арганізацыяў некалькі разоў спрабаваў зарэгістравацца. Але Мінюст адмаўляў у рэгістарацыі. Падчас незаконных дзеяньняў, як мы мяркуем, супрацоўнікаў міліцыі, незразумелым чынам з кватэры быў скрадзены архіў. Там былі старыя дакумэнты, якія зьбіраліся з мэтаю рэгістрацыі. Цяпер Мінюст разаслаў шэрагу арганізацыяў (каля 20) загад даць тлумачэньне. Быццам бы яны парушаюць закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях, уваходзячы ў незарэгістраваную асацыяцыю. За гэта прадугледжана нават крымінальная адказнасьць. Гэта проста працяг агульнай кампаніі, якую ўлады актыўна пачалі ў 1999 годзе па зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”, -- паведаміў беларускі праваабаронца Ўладзімер Лабковіч.

У той час, калі праваабарончы цэнтар “Вясна” дзейнічаў як зарэгістраваная арганізацыя, ён таксама быў сярод заснавальнікаў Асацыяцыі няўрадавых арганізацыяў. Міністэрства юстыцыі ў 2003 годзе адмовіла ў рэгістрацыі асацыяцыі, і гэтае рашэньне было пацьверджанае Вярхоўным судом. У дадзены момант ажыцьцяўляецца працэдура абскарджаньня гэтага незаконнага рашэньня ў Камітэце ААН па правах чалавека.

Але Міністэрства юстыцыі спасылаецца на тое, што, паводле новай рэдакцыі Закону “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” (набыла сілу 29 кастрычніка 2005 году), забараняецца дзейнасьць незарэгістраваных саюзаў грамадзкіх аб’яднаньняў.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі зьвярнулася да арганізацыяў, што прымалі ўдзел у яе заснаваньні. У звароце гаворыцца, што арганізацыі-заснавальнікі Асамблеі НДА не ажыцьцяўлялі ніякай незаконнай дзейнасьці, карыстаючыся ўстаноўленым законам правам грамадзкіх аб’яднаньняў на стварэньне саюзаў (асацыяцыяў), паведамляе Хартыя 97

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства