viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед сябраў "Вясны" і вызваліць Алеся Бяляцкага

2013 2013-08-07T12:02:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага неадкладнага ўмяшання ў наступнае становішча ў Беларусі.

Апісанне становішча:

Абсерваторыя атрымала звесткі з надзейных крыніц аб вынясенні прысуду членам Праваабарончага цэнтра «Вясна», спадару Уладзіміру Лабковічу ды спадарыні Таццяне Рэвяка,  за ўдзел у акцыі салідарнасці, праведзенай 5 жніўня 2013 года, каб адзначыць другую гадавіну адвольнага арышту спадара Алеся Бяляцкага, старшыні ПЦ "Вясна" й віцэ-прэзідэнта FIDH.

Паводле атрыманых звестак, 6 жніўня 2013 года спадар Уладзімір Лабковіч і спадарыня Таццяна Рэвяка былі прызнаныя вінаватымі ў "парушэнні парадку арганізацыі й правядзення масавых мерапрыемстваў» у адпаведнасці з артыкулам 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Абое былі прысуджаныя да штрафу ў памеры трох мільёнаў беларускіх рублёў (каля 260 еўра), пасля чаго былі вызваленыя з-пад варты.

Спадар Лабковіч і спадарыня Рэвяка былі затрыманыя міліцыяй у 12.20 5 жніўня 2013 года падчас раздачы паштовак з партрэтам спадара Алеся Бяляцкага побач з універмагам "ЦУМ" у Менску. Яны былі дастаўленыя ў Савецкі РАУС, дзе ім было прад'яўленае абвінавачванне водле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Іх мабільныя тэлефоны былі выключаныя.

У 16.00 таго ж дня спадар Уладзімір Лабковіч і спадарыня Таццяна Рэвяка былі дастаўленыя ў суд Савецкага раёна Менска, дзе іх справы былі разгледжаныя суддзямі Дзмітрыем Паўлічэнкам і Марынай Фёдаравай. Абое суддзяў знайшлі недахопы ў складзеных міліцыяй пратаколах і пастанавілі, што тыя маюць быць вернутыя ў міліцыю для выпраўлення. Па заканчэнні слуханняў, прыкладна ў 5 гадзін вечара, праваабаронцы былі вызваленыя з залы суда.

Аднак, позна ўвечары спадар Лабковіч і спадарыня Рэвяка былі запрошаныя па тэлефоне ў міліцэйскі ўчастак на 11 гадзін раніцы 6 жніўня дзеля азнаямлення з новымі пратаколамі перад пачаткам новага судовага слухання, прызначанага на 3 гадзіны вечара 6 жніўня.

Раней, 4 жніўня 2013 года, валанцёрка ПЦ «Вясна» спадарыня Дыяна Буракова таксама была затрыманая за ўдзел у акцыі салідарнасці, праведзенай у Магілёве. Хоць яна й была вызвалена ў той жа дзень, дагэтуль незразумела, ці будуць ён прад'яўленыя абвінавачанні.

Абсерваторыя асуджае прысуд, вынесены ў дачыненні да спадара Уладзіміра Лабковіча й спадарыні Таццяны Равяка, а таксама затрыманне спадарыні Дыяны Бураковай, і лічыць, што тіх пераслед скіраваны выключна на ўціск іхнага права на свабоду сходаў і ў цэлым – іхнай законнай дзейнасці ў галіне правоў чалавека. Гэтыя падзеі яшчэ раз сведчыць аб ганеннях, з яікім ўжо сутыкаліся члены ПЦ "Вясна" ды іншых беларускіх праваабарончых арганізацый.

Запрошваемыя дзеянні:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

а. Пакласці канец любому пераследу – ​​у тым ліку на ўзроўні судовай сістэмы - у дачыненні да спадара Уладзіміра Лабковіча, спадарыні Таццяны Рэвяка, спадарыні Дыяны Бураковай, спадара Алеся Бяляцкага ды ўсіх членаў "Вясны", а таксама ў дачыненні да ўсіх іншых праваабаронцаў Беларусі;

II. Неадкладна й безумоўна вызваліць спадара Алеся Бяляцкага, паколькі яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным і выглядае скіраваным выключна на ўціск ягонай дзейнасці ў галіне правоў чалавека;

ІII. Прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 г., асабліва:

артыкула 1, у якім гаворыцца, што "кожны чалавек мае права, адзінаасобна і ў аб'яднанні з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека й асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях»,

пунктаў б) і в), Артыкула 6, якія абвяшчаюць, што "кожны чалавек мае права, адзінаасобна ды ў аб'яднанні з іншымі [...], як гэта прадугледжана ў галіне правоў чалавека ды іншых датычных міжнародных дамовах, свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю й веды аб усіх правах чалавека й асноўных свабодах і [...], вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець меркаванні адносна захавання як у заканадаўстве, так і на практыцы, усіх правоў чалавека й асноўных свабод і выкарыстоўваць гэтыя й іншыя адпаведныя сродкі, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў";

а таксама Артыкул 12.2, які прадугледжвае, што "дзяржава мае прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога чалавека, які выступае індывідуальна або ў аб'яднанні з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага адвольнага дзеянні ў сувязі з законным карыстаннем правамі, згаданымі ў дадзенай Дэкларацыі";

IV. Забяспечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека й асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі правоў чалавека й міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

 

Адрасы:

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса, 38, 220016 г. Мінск, Беларусь, факс.:

+375 172 26 06 10 або + 375 22172 38 72, e-mail: contact@president.gov.by

Генеральны пракурор, сп. Аляксандр Уладзіміравіч Канюк, вул. Інтэрнацыянальная, 22, 220050, г. Мінск, Беларусь, Факс: + 375 17 226 42 52

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь, сп. Алег Сліжэўскі, вул. Калектарная, 10, 220004, г. Мінск, Беларусь, e-mail kanc@minjust.by,

сп. Міхаіл Хвастоў, Сталы Прадстаўнік  Беларусі пры ААН у Жэневе, 15 Avenue De La Paix, 1211 Geneva 20, Швейцарыя, факс: +41 22748 24 51. E-mail: @ mission.belarus ties.itu.int

сп. Андрэй Еўдачэнка, Пасол Рэспублікі Беларусь у Брусэлі, 192 avenue Molière, 1050 Ixelles, Бельгія, Факс: + 32 2.340.02.87, e-mail: belgium@mfa.gov.by

Просьба таксама напісаць у дыпламатычнае прадстаўніцтва ці пасольства Беларусі ў вашай краіне.

 ***

Жэнева-Парыж, 6 жніўня 2013

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства