viasna on patreon

Брэст: забаронены пікет з нагоды дрэннага стану дарог

2013 2013-08-11T16:43:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daroga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў мясцовым актывістам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” ладзіць пікет, падчас якога планавалася звярнуць увагу на бездарожжа ў мікрараёне Паўднёвы.
Як нагадаў актывіст кампаніі Ігар Маслоўскі, удзельнікі акцыі мелі намер выказаць пратэст у сувязі з ігнараваннем чыноўнікамі патрабаванняў, выкладзеных у калектыўным звароце (свае подпісы паставілі 1100 чалавек), дзе гаворка ішла пра нездавальняючы стан дарожнага пакрыцця на вуліцы Ракасоўскага і дарозе, якая злучае гэтую вуліцу з вуліцай Жукава. На дадзеным участку працягласцю каля 500 метраў удзельнікі кампаніі налічылі больш за тысячу пашкоджанняў дарожнага палатна.

Актывісты дамагліся частковага вырашэння праблемы (рамонту дарожнага палатна паміж вуліцамі Ракасоўскага і Жукава), аднак пракладваць там тратуар мясцовыя ўлады адмовіліся, палічыўшы гэта немэтазгодным. Гэта і сталася прычынай для правядзення пікету, які планавалася ладзіць 12 жніўня каля супермаркета “Еўраопт” у мікрараёне – побач з праблемнай тэрыторыяй. Аднак брэсцкія ўлады забаранілі акцыю на той падставе, што ў гэтым месцы правядзенне падобных мерапрыемства не прадугледжана.
Паводле словаў Маслоўскага, “падымаць праблемы жыхароў мікрараёна Паўднёвы ў іншых месцах горада, дзе правядзенне акцый дазволена, не мае сэнсу”, таму актывісты кампаніі “Гавары праўду!” расцэньваюць забарону пікета, як імкненне чыноўнікаў схаваць нявырашану імі праблему.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства