viasna on patreon

Дзяніса Сахара судзяць за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі

2013 2013-08-12T09:42:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nacboly_sahar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Менскага раёна 12 жніўня будзе разглядацца адміністратыўная справа актывіста нацыянал-бальшавісцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы ( арт 23.4 КаАП РБ).

Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 10 жніўня пад час правядзення нацболамі спартыўна-палявых збораў ў раёне Воўкавічскага вадасховішча ў Мінскім раёне. Разам з ім, з прымяненнем фізічнай сілы і слезацечнага газу, былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх іх на 6 аўтамабілях  адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы  за «распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы», хоць дзеянне адбывалася ў глухім лесе і спіртныя напоі удзельнікамі паходу ня распіваць, паколькі ён насіў спартыўны характар.

Намеснік  начальніка аддзялення Пяткевіч адразу ж  вынес пастановы аб прыцягненні удзельнікаў мерапрыемства да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваў кожнага на суму ад 100 да 800 тысяч рублёў.

Як паведамляе “Хартыя97”, “не паспелі актывісты раскласці палаткі, як іх лагер быў акружаны шасцю аўтамабілямі, з якіх выскачылі людзі ў міліцэйскай форме і ў цывільным. Яны не прадставіліся і з выкарыстаннем фізічнай сілы паклалі ўсіх прысутных на зямлю тварам уніз. Пры гэтым, да Дзяніса Сахара і непаўнагадовага  Аляксандра Палякова былі ўжытыя спецсродкі - слезацечны газ і кайданкі. Затым супрацоўнікі міліцыі зрабілі ператрус рукзакоў. Падчас ператрусу, міліцыянты і супрацоўнікі КДБ размаўлялі выключна матам, ўжывалі пагрозы, запалохванне і фізічную сілу.”

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў без унясення ў пратакол канфіскавалі газеты, атрыбутыку і пнеўматычную зброю.  

Дзяніса Сахара пазней адвезлі ў ІЧУ Мінскага раёна да суду, 

Назіральнікі перадалі, што суд над Дзянісам Сахарам пачаўся ў 14 гадзін. Справу разглядаў суддзя Андрэй Бяліла. Актывіст пада хадатайніцтва дапытаць сведак са свайго боку, а таксама міліцыянтаў. Суддзя задаволіў хадатайніцтва, суд перанесены на 26 жніўня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства