viasna on patreon

Светлагорск: замест пікета – культурна-спартыўнае свята (дакумент)

2013 2013-08-12T15:30:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dajneka-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Светлагорскі раённы выканаўчы камітэт адмовіў сябрам партыі “Справядлівы свет” у правядзенні пікета, які мусіў адбыцца 10 жніўня у парку культуры і адпачынку. Пра гэта паведаміў старшыня светлагорскай раённай партыі левых Сяргей Дайнэка.

–Мы заяўлялі пікет не толькі дзеля прыцягенння ўвагі жыхароў Светлагорска да ідэй нашай партыі, але і для таго, каб вырашыць адну з асноўных праблем нашага горада –  стан парка культуры і адпачынку, які сёння знаходзіцца ў жудасным стане, – кажа Сяргей Дайнэка. – У лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Мяркулава адзначаецца, што менавіта ў гэты дзень і гэты час, з 11 да 14 гадзін, у гарадскім парку ладзілася культурна-спартыўнае мерапрыемства “Моладзь. Здароўе. Лад жыцця”. І, трэба сказаць, у гэты час сапраўды правозділася такое свята. Праўда, ні міліцыі, ні хуткай дапамогі мы там не заўважылі, хаця ад нас заўсёды патрабуюць, каб на пікетах абавязкова прысутнічалі розныя службы дзеля бяспекі. На спартыўным мерапрыемстве прысутнічалі дзеці, і мне не зразумела, чаму ўлады праігнаравалі гэтае патрабаванне.

Сяргей Дайнэка кажа, што раённыя ўлады, хоць і дазволілі праводзіць у парку культуры і адпачынку рознага кшталту мерапрыемствы, якія заяўляюць партыі, грамадскія рухі, але на практыцы яны ні разу не дазваляліся.

–Парк культуры і адпачынку – адзінае месца, дзе можна праводзіць сходы, але на маёй памяці светлагорскія ўлады ні разу іх не дазволілі правесці і знаходзілі розныя прычыны, каб адмовіць нам у іх правядзенні, – кажа актывіст.

Нагадаем, прыкладна такія ж адмовы атрымалі сябры партыі з Гомеля і Жлобіна.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства