viasna on patreon

«Шэрая кніга» віцебскіх праваабаронцаў

2013 2013-08-13T10:58:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk_hronika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі на Віцебшчыне выйшла з друку «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне ў пэрыяд з ліпеня 2012 па чэрвень 2013 году. Аб’ём кнігі складае 120 старонак.

Як паведамляе сайт vitebskspring.org, аўтары выданьня падрыхтавалі таксама электронную вэрсію кнігі, якую разьмясьцілі ў інтэрнэце (спампаваць можна тут), таму азнаёміцца з яе зьместам і пры жаданні надрукаваць можа кожны ахвотны.

Матэрыялы кнігі, якая, дарэчы, выдаецца другі год запар, прадстаўленыя ў наступных рубрыках: крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці, факты парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў, маніторынг судовых працэсаў, факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, абмежаванне эканамічных свабод, ціск на журналістаў, перашкоды дзейнасці праваабаронцаў, грамадзянскія акцыі, звароты грамадзян у Камітэт па правах чалавека ААН.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства