viasna on patreon

БХД накіравала ў Генпракуратуру зварот па справе ксяндза Лазара

2013 2013-08-13T11:52:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzislau-lazar.jpg
Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі перадалі ў Генеральную пракуратуру калектыўны зварот па справе каталіцкага святара, пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслава Лазара.

У звароце адзначаецца, што ў СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі святар.

Кажа адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі:

- Мы разглядаем увогуле, як па ўсёй краіне аднавіўся ціск на хрысціянскую супольнасць Беларусі, гэта бачна па пратэстанцкай канфесіі і па каталіцкай канфесіі. Мы зрабілі чарговы зварот з патрабаваннем прадставіць падрабязную інфармацыю пра тое, дзе знаходзіцца ксёндз Лазар, чаму ён туды змешчаны. Спасылаючыся на заканадаўства мы прапаноўваем пракуратуры разгледзець магчымасць вызвалення ксяндза Лазара пад падпіску аб нявыездзе ці на парукі.

“Гэтая справа набыла шырокі рэзананс у беларускім грамадстве, яна не сыходзіць са старонак СМІ, пад петыцыяй за неадкладнае вызваленне Уладзіслава Лазара за тыдзень падпісалася каля тысячы чалавек. Але, нягледзячы на шырокі розгалас і спробы беларускага грамадства даведацца, у чым канкрэтна вінаваціцца святар, за што ён затрыманы і што яму пагражае, КДБ працягвае захоўваць маўчанне, адмаўляючыся ад якіх-небудзь каментароў”, - гаворыцца ў дакуменце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства