viasna on patreon

Пракуратура вынесла прадпісанне на адрас старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў (дакумент)

2013 2013-08-13T14:46:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура вынесла прадпісанне на адрас старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Баярына аб устраненні парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Алег Шабетнік.

Нагадаем, актывісты кампаніі «Гавары праўду» з Рэчыцы звярнуліся ў раённую пракуратуру, паколькі раённы Савет дэпутатаў не адказаў на іх запыт аб фарміраванні раённага бюджэта.

–Мы хацелі высветліць гэтае пытанне, паколькі кожны жыхар Рэчыцы мае права ведаць, як выдаткоўваюцца раённыя сродкі, – кажа Алег Шабетнік. – Тры разы я звяртаўся ў Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў, і нават да яго старшыні Міхаіла Баярына, але адказу на наш запыт па сутнасці так і не атрымаў.

Актывісты спадзяюцца, што прадпісанне пракуратуры паскорыць гэты працэс.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства