viasna on patreon

Адкрыты зварот

2013 2013-08-14T11:49:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна"

14 Жніўня 2013 года

Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае КДБ Рэспублікі Беларусь праінфармаваць грамадскасць аб прычыне і месцы ўтрымання пад вартай святара Уладзіслава Міхайлавіча Лазара, сутнасці прад'яўленага яму абвінавачвання.

Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя (артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь).

Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах замацоўвае: кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне свайго меркавання; гэта права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю.

Карыстанне прадугледжанымі правамі накладае асаблівыя абавязкі і асаблівую адказнасць. Яно можа быць, такім чынам, спалучана з некаторымі абмежаваннямі, якія, аднак, павінны быць устаноўленыя законам і з'яўляцца неабходнымі для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, для аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маралі насельніцтва.

Мяркуем, што інфармацыя аб затрыманні, змяшчэнні пад варту асобы, сутнасці падазрэнняў і абвінавачванняў, працэсуальным статусе, месцы ўтрымання і іншых аспектах, якія не маюць дачынення да дэталяў крымінальнага пераследу, не можа парушыць таямніцу следства, якая ахоўваецца па закону, і не паставіць пад пагрозу інтарэсы дзяржаўнай бяспекі, аховы грамадскага парадку.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» рэгулярна атрымлівае звесткі аб абмежаванні або парушэнні органамі ўлады,  дзяржавы правоў тых ці іншых асоб. Такія выпадкі маюць патрэбу ў адэкватнай рэакцыі з боку інстытутаў грамадзянскай супольнасці. Між тым, праваабаронцы, разумеючы адказнасць за непрадузятасць і аб'ектыўнасць сваіх меркаванняў, вымушаныя канстатаваць часам поўную адсутнасць афіцыйнай інфармацыі, нават у тых выпадках, калі тая, ці іншая справа мае шырокі грамадскі рэзананс.

Таму Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае кампетэнтныя органы дзяржавы - пракуратуру, МУС, КДБ, Следчы камітэт - інфармаваць з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі і са старонак ўласных сайтаў аб кожным рэзанансным або стратэгічным выпадку абмежавання правоў грамадзян.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» нагадвае, што незалежна ад цяжару прад'яўленага абвінавачвання, затрыманыя асобы карыстаюцца ўсімі правамі, за выключэннем тых, якія абмяжоўваюцца самім фактам ўтрымання ў няволі; катаванні, а таксама жорсткія, бесчалавечныя, прыніжаючыя асобу адносіны забароненыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства