5 верасьня а 10-й гадзіне у Мінскім гарадзкім судзе (вул.Дуніна-Марцінкевіча,1) адбудзецца суд паводле позвы Ўпраўленьня юстыцыі Мінгарвыканкама аб ліквідацыі грамадзкага аб'яднаньня "Прававая дапамога насельніцтва".
Справу разглядае судзьдзя Жупікава.
Нагадаем, што 4 жніўня праваабарончае грамадзкае аб'яднаньне "Прававая дапамога
насельніцтву" атрымала паведамленьне пра пачатак справы аб ліквідыцыі
аб'яднаньня. Падставай для ліквідацыі стала праваабарончая дзейнасьць
арганізацыі і аказаньне бясплатнай прававой дапамогі малазабясьпечаным грамадзянам.
Грамадзкае аб'яднаньне "Прававая дапамога насельніцтву" існуе з 1998
года. За час сваёй дзейнасьці аказвала дапамогу малазабясьпечаным
грамадзянам, інвалідам, непаўналетнім, адзінокім маці, беспрацоўным.
Вядомасьці аб'яднаньню надаў удзел сябраў арганізацыі ў гучных
справах, зьвязаных са зьнікненьнем вядомых палітычных дзеячаў і
апэратара ОРТ Зьміцера Завадзкага, а таксама ў справе па масавай
гібелі людзей у пераходзе станцыі метро Няміга, якая адбылася па
халатнасьці супрацоўнікаў міліцыі.