Слонім: заяўлены два пікеты супраць ваенных баз замежных дзяржаў
https://spring96.org./be/news/65211
2013
2013-08-15T17:58:05+0300
2013-08-15T17:58:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/aviabaza.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга і Віктар Марчык падалі дзве заяўкі ў Слонімскі райвыканкам на правядзення 8 верасня двух пікетаў. Адзін пікет запланавана правесці ў першай палове дня, а другі — у другой.
Па словах Івана Шэгі і Віктара Марчыка, гэтыя пікеты накіраваны супраць размяшчэння ваенных базаў замежных дзяржаў на тэрыторыі Беларусі. Цяпер сябры Партыі БНФ чакаюць адказу са Слонімскага райвыканкама. Праўда, за апошнія дзесяць гадоў мясцовыя вертыкальшчыкі яшчэ ніводнага разу не дазволілі мясцовым дэмакратычным актывістам правесці пікет ці мітынг у Слоніме.