viasna on patreon

Клімавіцкі райвыканкам: для праведзення пікету неабходны дазвол дырэктара рынка (дакумент)

2013 2013-08-19T11:39:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/balobin-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Балобін

Аляксандр Балобін

Грамадскі актывіст з Клімавіцкага раёна Аляксандр Балобін атрымаў з мясцовага райвыканкама  адказ на заяўку аб правядзенні пікету салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

У адказе за подпісам намесніка старшыні райвыканкама А. Ламанава гаворыцца, што Клімавіцкі райвыканкам разгледзеў заяву па пытанні правядзення пікетавання на цэнтральным рынку горада 23 жніўня 2013 года.

“Цэнтральны рынак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Для прыняцця мер пісьмовага рэагавання па вашаму звароту вам неабходна атрымаць пісьмовы дазвол дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанню паслуг “Клімавіцкі цэнтральны рынак” Давыдава А. М. на правядзенне масавага мерапрыемства”, - паведамляе намеснік старшыні Клімавіцкага райвыканкама.

Таксама А. Ламанаў піша, што ў выпадку нязгоды з прынятым рашэннем актывісты могуць яго абскардзіць у судзе Клімавіцкага раёна.

На думку Аляксандра Балобіна, з райвыканкама прыйшла адпіска, каб зацягнуць час, і мясцовыя ўлады не збіраюцца дазваляць правядзенне пікету салідарнасці з палітвязнямі.

“Мы пакуль ня вырашылі, што будзем рабіць далей”, - кажа Аляксандр Балобін.

Нагадаем, што 6 жніўня мяцовыя актывісты “Гавары праўду” падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Клімавіцкі райвыканкам. Пікет у Клімавічах актывісты збіралісь правесці 23 жніўня, напярэдадні чарговай гадавіны з Дня надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статута канстытуцыйнага закона -- гэта рашэнне Вярхоўны Савет прыняў 25 жніўня 1991 года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства