viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2013 2013-08-20T11:01:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: аб праблемах, з якімі сутыкаюцца маладыя спецыялісты, чаму ў Бабруйску затрымалі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і калі будзе разгледжаная касацыя палітвязня Андрэя Гайдукова.

"Падзея тыдня" – пераслед і таямніца зняволення ў ізалятары КДБ пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслава Лазара.

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - гісторык і выкладчык з Гародні Алесь Краўцэвіч. Ён распавядае, як як ідэалогія ўплывае на фарміраванне гісторыі, што адбываецца на Гродзенскім гістфаку пасля гучных звальненняў актыўных выкладчыкаў і чаму незалежныя гісторыкі ўсё адно выйграюць у праўладных.

У музычных паўзах -  новыя кампазіцыі ў выкананні гурта “Тлуста Луста” пад назваю “Пераначуеш – больш пачуеш”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства