viasna on patreon

З урачом Ігарам Пастновым у псіхіятрычным шпіталі няма сувязі

2013 2013-08-20T11:27:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ihar-pastnou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Доктар Ігар Пастноў

Доктар Ігар Пастноў

Неўзабаве пасля чарговага відэазвароту на youtube.com , дзе Ігар Пастноў крытыкаваў працу віцебскіх медустановаў, яго змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь. Дзе, дарэчы, ён і сам працуе ўрачом-псіхіятарам. Мабільны тэлефон у яго адразу забралі.

Адбылося гэта 16 жніўня, проста ў працоўны час. Ігар Пастноў расказаў пра гэта сваё свайму знаёмаму журналісту  Уладзіміру Жыгулову.

Паводле спадара Жыгулова, урач Ігар Пастноў прадбачыў верагоднасць змяшчэння ў псіхіятрычны шпіталь – яму гэтым не раз пагражалі, у тым ліку і напярэдадні.

"У Пастнова ў Віцебску няма сваякоў. Ён жыў з маці, але з паўгода таму яна памерла. Так што няма каму даведацца пра сітуацыю ў псіхіятрычным шпіталі – пабочным асобам пра гэта не кажуць. Ігар Пастноў прапаноўваў аформіць на мяне даверанасць, каб я мог цікавіцца ягоным здроўем, размаўляць з урачамі псіхлякарні. Але, можа, гэта трэба было зрабіць раней. Цяпер галоўурач шпіталя сказала мне, што даверанасць афомлена не будзе, бо, маўляў, сам Пастноў гэтага не хоча. Верагодна, яна мяне свядома падманвае. Высветліць праўду няма магчымасці: у Пастнова забралі мабільны тэлефон. Калі яму тэлефануеш, можна толькі пакінуць паведамленне на галасавую скрыню. Але я не пэўны, што яе не праслухоўваюць чужыя людзі", -- распавёў Уладзімір Жыгулоў.

Ігара Пастнова змясцілі на лячэнне "з дазволу пракурора", пра гэта паведаміў ён сам, калі яму дазволілі  некалькі хвілінаў  карыстацца тэлефонам. Патэлефанаваўшы Уладзіміру Жыгулову, ён расказаў таксама, што знаходзіцца ў 2-м закрытым  аддзяленні Віцебскага абласнога псыхіятрычнага шпіталя. З якім дыягназам яго туды змясцілі, Ігар пастноў не паведаміў.

Пра заяву з абвінавачаннем у неэтычных паводзінах з боку намесніка галоўурача па ідэалогіі , а таксама пра тое, як на Віцебшыне арганізавана прымусовае лячэнне ад алкагалізму і якія сродкі выдаткоўваюцца на гэтую справу, стратную і марную, паводле меркавання ўрача Ігара Пастнова, ён распавёў у сваім апошнім відэазвароце  да землякоў.

Ігар Пастноў згадвае, што яму і раней пагражалі псіхіятрычным лячэннем – пасля выступу на тэлеканале “Белсат” з крытыкай дзейнасці старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца.

 Падрабязнасці таго, што адбываецца з Ігар Пастновым  у псіхіятрычным шпіталі цяпер, пакуль не магчыма.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства