viasna on patreon

Затрыманага ў Магілёве журналіста Алеся Асіпцова адпусцілі (дададзена)

2013 2013-08-20T13:14:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/asiptsouales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Асіпцоў

Алесь Асіпцоў

Сёння, 20 жніўня, каля прахадной завода “Магілёўхімвалакно” быў затрыманы карэспандэнт незалежнай кампаніі навін “БелаПАН” Алесь Асіпцоў.

Журналіст, знаходзіўся на прылягаючай да прадпрыемства тэрыторыі дзе праводзіў апытанне з нагоды памераў заробкаў на прадпрыемстве.

“Гэта не спадабалася ахове прадпрыемства, якая вырашыла мяне затрымаць, - гаворыць Алесь Асіпцоў, - яны паведамілі мне, што тэрыторыя, дзе я знаходзіўся, належыць прадпрыемству, і сваё месца знаходжанне там трэба ўзгадняць. Яны выклікалі міліцыю. Міліцыянты ўзялі ў мяне пісьмовае тлумачэнне аб тым, што я тут рабіў, пасля чаго адпусцілі на волю”.

Нагадаем, што раней Алесь Асіпцоў за сваю прафесійную дзейнасць неаднаразова затрымліваўся і некалькі разоў асуджаўся на суткі зняволення.

https://mail.google.com/mail/u/0/images/cleardot.gif

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства