viasna on patreon

22 жніўня ў Мінску працягнуцца суды над актывістамі нацыянал-бальшавіцкага руху

2013 2013-08-20T15:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Яўген Контуш  атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна.

Увечары 6 жніўня была акцыя нацыянал-бальшавікоў супраць прызыўной кампаніі.

На агароджы міністэрства абароны актывісты вывесілі расцяжку "Далоў армію рабоў!" і раскідалі ўлёткі, дзе асвятляюцца негатыўныя бакі фарміравання арміі на прымусовай аснове.

8 жніўня затрыманых актывістаў Яўгена Контуша, Аляксандра Гулевіча,  Дзмітрыя Паліенку прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна, дзе іх абвінавацілі ў парушэнні арт 23.34. КаАП. Аляксандру Гулевічу прысудзілі штраф - 10 б.в., што складае 1 млн. рублёў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства