viasna on patreon

“Міжнародная Амністыя” заклапочаная лёсамі вязьняў сумленьня й зьніклых ў Беларусі.

2003 2003-09-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канадзкая сэкцыя франкамоўнага аддзяленьня Міжнароднай Амністыі адправіла прэзыдэнту РБ колькітысячаў лістоў з патрабаваньнем вызваленьня былога рэктара Гомельскага мэдычнага ўнівэрсытэта Юрыя Бандажэўскага. Сёньня ў Эўропе ён прызнаны вязьнем сумленьня. У Беларусі ўлады абвінавацілі яго ў хабарніцтве. Юры Бандажэўскі займаўся дасьледаваньнем уплыву чарнобыльскай аварыі на здароўе людзей, крытыкаваў дзяржаўную чарнобыльскую праграму. Канадзкая сэкцыя таксама падтрымлівае сувязі з жонкай сп.Бандажэўскага.

А Галяндзкая група “Міжнароднай Амністыі” зьбірае пэтыцыі ў сувязі са зьнікненьнем вядомых людзей Беларусі. На футбольны матч Галяндыя – Беларусь яны нават запрасілі жонак Красоўскага і Завадзкага.

Адказы на ўсе звароты можна назваць толькі ўладнымі адпіскамі. Але кіраўнік беларускага аддзяленьня “Міжнароднай Амністыі” В.Бортнік спадзяецца, што “ў сувязі з пашырэньнем у апошнія гады мандата МА і атрыманьнем групамі і сэкцыямі дазволу на правядзеньне сьледзтваў па парушэньні правоў чалавека ва ўласных краінах” адбудзецца расьсьледаваньне ў Беларусі.

Прс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства