viasna on patreon

Магілёўскія ўлады хочуць знішчыць будынак XVIII стагоддзя

2013 2013-09-02T13:32:57+0300 2013-09-02T13:32:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magileu_varouskaga_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пісьмовым адказе з Магілёўскага аблвыканкама, які атрымаў старшыня рады Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Уладзімір Краўчанка гаворыцца, што гістарычны будынак па вул. Вароўскага, №9, не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Чыноўнік Веракса паведамляе, што пытанне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці дома №9 па адрасу вул. Вароўскага было разгледжанае на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Навукоўцы прынялі рашэнне, што дом, які быў пабудаваны ў канцы XVIII – пачатку ХІХ стагоддзя, не з’яўляецца рэдкім і ўнікальным, не мае тыповых асаблівасцяў, якія ХАРАКТЭРНЫ толькі для культуры беларускага народа.

Дом з’яўляецца аварыйным і прынята рашэнне яго знесці. Акрамя таго на просьбу перадаць дадзены будынак таварыству аховы помнікаў і грамадскаму аб’яднанню “Водгук” чыноўнікі адказалі адмовай.  

Уладзімір Краўчанка такім адказам абураны і заяўляе, што гэта ўнікальны будынак, які значыцца яшчэ на старажытных картах Рэчы Паспалітай.

“У гэтым доме размяшчаліся гаспадарчыя службы дома губернатара. Там жыў, кажучы сучаснымі словамі, загадчык ягонай гаспадаркі, які займаўся нарыхтоўкай прадуктаў, таксама там былі цяпліцы і агарод, там былі склепы. Дамоў такога перыяду ў горадзе засталіся адзінкі і яго, як частку нашай гісторыі хочуць пусіць пад каўшы бульдозераў”, - гаворыць Краўчанка.

Трэба адзначыць, што старшыня таварыства аховы помнікаў збіраецца падаць заяву ў суд і праз суд бараніць гэты будынак ад знішчэння.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства