viasna on patreon

Пачаўся збор ахвяраванняў у падтрымку родных ксяндза Лазара

2013 2013-09-05T10:59:00+0300 2013-09-05T10:59:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzislau-lazar.jpg
Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Ксёндз Уладзіслаў Лазар

Па словах каардынатара грамадзянскай ініцыятывы “За Волю” Ганны Шапуцькі грошы патрэбныя найперш на аплату паслуг адваката і перадачаў у СІЗА:

- Мы ведаем, што родным патрэбная матэрыяльная дапамога, акрамя маральнай падтрымкі, спадзяемся, што збярэм ахвяраванні, людзі ахвяруюць. Мы нейкім чынам можам дапамагчы ў гэты цяжкі час.

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі паведаміў, што сабрана ўжо каля 5-ці тысяч подпісаў у падтрымку ксяндза Уладзіслава Лазара:

- Гэта справа безумоўна будзе працягвацца, як онлайн у інтэрнэце, так і ўжывую каля касцёлаў. Працэс ідзе, мы плануем яго працягваць пакуль пытанне з ксяндзом Лазарам не будзе вырашана. 

Каталіцкі святар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У чым яго вінавацяць незразумела, бо увесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадства і ажыятаж у СМІ, КДБ настойліва захоўвае маўчанне па дадзенай справе.

У менскім офісе Партыі БНФ прайшоў “Марафон салідарнасці” ў падтрымку ксяндза Уладзіслава Лазара. Як распавяла Ганна Шапуцка, праводзяцца таксама малітоўныя марафоны ў падтрымку зняволенага ксяндза.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства