viasna on patreon

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў на лета 2007

2007 2007-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2007 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый.

Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзення Школ па правах чалавека для моладзі

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў).Кожная група  ўдзельнікаў – 18-22 чалавекі.

24 – 30 чэрвеня (заяўкі прымаюцца да 27 траўня)

8 – 14 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня)

15 – 21 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 17 чэрвеня)

29 ліпеня – 4 жніўня (заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня)

Тэрміны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (група -- 20 чалавек).

Сесія 5–11 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня)



Падача заявак на ўдзел

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму (для моладзі -- moladz ці для выкладчыкаў -- vykladchyk) і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com. Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадзкай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

УВАГА: не будуць разглядацца заяўкі тых прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў і дазваляльных штамаў для выезду ва ўсе краіны свету якіх заканчваецца меней чым за ТРЫ МЕСЯЦЫ да датаў правядзення адпаведнай Школы.

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу трох дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Не будуць кампенсаваныя расходы, звязаныя з атрыманнем дазваляльнага штампу і транспартныя расходы падчас афармлення віз.

Удзельнікі Школы, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

У выпадку, калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, просім звяртацца на адрас: belschool@gmail.com


Кантактная асоба: Тацяна Рэвяка

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства