viasna on patreon

Сёньня будзе прызначаны судзьдзя ў справе “Маладога фронту”

2007 2007-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 красавіка стане вядома прозьвішча судзьдзі, які будзе разглядаць справу актывістаў “Маладога фронту”, якую распачаў КДБ 4 лютага за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага і непаўналетнюю Насту Палажанку будуць судзіць у судзе Савецкага раёну Менску

Сёньня старшыня суду Савецкага раёну мусіць прызначыць судзьдзю для разгляду крымінальнай справы супраць актывістаў “Маладога фронту”. Справа паступіла ў суд 9 красавіка. Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэксу старшыня суду павінен прызначыць судзьдзю цягам трох дзён. У судовай канцэлярыі запэўнілі, што 13 красавіка стане вядома хто будзе судзіць Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Насту Палажанку і Барыса Гарэцкага, паведамляе Радыё Свабода.

Справа маладафронтаўцаў трэцяя па ліку пасьля прыняцьця дадатковага 193 артыкулу ў Крымінальны кодэкс. Летась 4 жніўня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі актывістаў “Партнэрства” Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайку і Міколу Астрэйку. 1 кастрычніка – лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча. Суды адбываліся за зачыненымі дзьвярыма.

Барыс Гарэцкі ня выключае, што й гэтым разам сваякоў і прадстаўнікоў грамадзкасьці ня пусьцяць у судовую залю.

Нагадаем, што Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” зьвярнуўся да беларускай міжнароднай супольнасьці з заклікам выказаць пратэст фактам рэпрэсій супраць моладзевых актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства