viasna on patreon

Рашэнне суда: Леаніда Дубаносава звольнілі з парушэннем закону, але на працы не адновяць

2013 2013-09-12T09:30:47+0300 2013-09-12T09:30:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

У судзе Лунінецкага раёна 11 верасня вынесена рашэнне ў справе актывіста незалежнага прафсаюзу Леаніда Дубаносава, які лічыць незаконным сваё звальненне з РУП “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах.

З рашэння суда вынікае, што Дубаносава звольнілі з працы з парушэннем заканадаўства (за што вынесена прыватнае вызначэнне) і ён мае падставы патрабаваць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды. Акрамя таго, адміністрацыя “Граніта” мусіць сплаціць прафсаюзнаму актывісту матэрыяльную дапамагу памерам 1 мільён рублёў.

Разам з тым, старшыня раённага суду Міхаіл Дзенісовіч абвесціў, што выяўленыя парушэнні не з’яўляюцца падставай для аднаўлення Леаніда Дубаносова на працы. Таксама суддзя адмовіў у задавальненні той часткі позвы, якая тычыцца спынення дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці з боку кіраўніцтва мікашэвіцкага прадпрыемства, на чым настойваў Дубаносаў. На яго карысць не будзе спагнаны з прадпрыемства “Граніт” і працоўны заробак за вымушанага прагулу.

Прадстаўніца Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Алена Яськова , якая дапамагала бараніць інтарэсы Дубаносава у судзе, паведаміла, што ў касацыйным парадку вынесенае рашэнне будзе абскарджана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства