viasna on patreon

На некаторых прадпрыемствах Гомельскай вобласці яшчэ не аддалі заробак за ліпень

2013 2013-09-12T09:46:01+0300 2013-09-12T09:46:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belorusskie-rubli.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На нарадзе ў старшыні Гомельскага аблвыканкаму была агучана інфармацыя, што ў рэгіёне тры прадпрыемствы да гэтага часу не выплацілі працаўнікам заробак за ліпень. Без заробку засталіся супрацоўнікі Гомельскага камбінату будаўнічых канструкцый, Жыткавіцкі камбінат бытавога абслугоўвання і Лоеўскі аграсервіс. Як паведамляе газета «Гомельская праўда», «губернатар рэзка адрэагаваў на гэтую інфармацыю, заявіўшы, што адказнасць за несвоечасовую выплату заробку будзе самая жорсткая». «Кіраўнікі, будзьце гаспадарамі», - заклікаў Уладзімір Дворнік.

Між тым, несвоечасовая выплата заробку адносіцца да грубых парушэнняў працоўнага заканадаўства.

Згодна агульнарэспубліканскаму банку вакансій, Жыткавіцкі КБА шукае супрацоўнікаў: галоўнага бухгалтара на заробак 2,5 мільёна рублёў, цырульніка на 1,4 мільёна рублёў і швачку – за заробак 1,4 мільёна. Улічваючы, што на прадпрыемстве такія затрымкі з выплатамі, ды яшчэ і такі памер заробкаў, яшчэ доўга, відаць, прыйдзецца шукаць у КБА швачак, цырульнікаў і бухгалтараў.

У Гомельскай вобласці захоўваюцца прыкметы тэрытарыяльнай няроўнасці паміж рознымі гарадамі і раёнамі. У спіс «самых бедных» уваходзяць працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Кармянскага, Лоеўскага, Хойніцкага і Брагінскага раёнаў. Яны лічацца аднымі з самых бедных у краіне.

Дарэчы, не лепшым чынам склаліся справы і ў гандлёвых прадпрыемствах Гомеля. Напрыклад, па выніку першых чатырох месяцаў году заробак у сферы паслуг і гандлю сярод абласных гарадоў быў самы нізкі ў Гомелі. Такая сітуацыя прывяла да масавага звальнення працаўнікоў гандлю: за чатыры месяцы з пачатку 2013 году з прадпрыемстваў і арганізацый гандлю звольніліся, па афіцыйнай статыстыцы, 750 чалавек.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства