viasna on patreon

Еўрапарламент вылучыў Бяляцкага, Лобава і Статкевіча на прэмію Сахарава

2013 2013-09-13T11:30:11+0300 2013-09-13T11:30:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bialiacki-10.jpg
Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Алесь Бяляцкі. Фота Юліі Дарашкевіч

Свае подпісы пад вылучэннем беларускіх палітвязняў на гэтую прэстыжную прэмію паставілі 40 дэпутатаў Еўрапарламента. 

Ініцыятарамі збору подпісаў выступілі еўрадэпутаты Марэк Мігальскі і Філіп Качмарэк, а таксама намеснік кіраўніка Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч. Пра гэта Марэк Мігальскі паведаміў польскім СМІ.

Між іншага, беларускія палітвязні за прэмію будуць спаборнічаць з былым супрацоўнікам ЦРУ Эдвардам Сноўдэнам. Яго ў Еўрапарламенце вылучыла фракцыя «зялёных».

Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна надаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі. У 2004 годзе прэмію імя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, а ў 2006 годзе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.

Хто атрымае прэмію сёлета, стане вядома ў кастрычніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства