Жыхары Першамайскага раёна Менска хочуць правесці мясцовы рэферэндум
Жыхары Першамайскага раёна Менска хочуць правесці мясцовы рэферэндум па пытаннях развіцця сваіх ваколіц. Менчукі незадаволеныя ўшчыльненнем існуючай забудовы і высечкай зялёных зон. Кажа абаронца Севастопальскага парка Віктар Янчурэвіч.
- Зыходзячы з таго, што тэрытарыяльны рэсурс раёна абмежаваны, а развівацца раёну неяк трэба, мы прапануем параіцца з людзьмі і даведацца, якім яны бачаць развіццё Першамайскага раёна. Ці згодныя яны з варыянтам ушчыльнення існуючай забудовы альбо бачаць развіццё раёна такім чынам, каб далучыць новыя тэрыторыі і асвойваць тое, што сёння не выкліча канфлікту інтарэсаў жыхароў і раённых уладаў.
У склад ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму ўвайшло 20 чалавек. З часам іх колькасць будзе павялічана. Для правядзення рэферэндуму неабходна будзе сабраць каля 15 тысяч подпісаў.