Грыб, Лябедзька і Шушкевіч аспрэчваюць стварэнне расійскай вайсковай базы ў Канстытуцыйным судзе
https://spring96.org./be/news/65828
2013
2013-09-13T16:44:36+0300
2013-09-13T16:44:36+0300
2013-09-13T16:44:36+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mhryb.jpg
«Згодна з часткай 2 арт.18 Канстытуцыі, Рэспубліка Беларусь ставіць на мэце зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай», — пішуць яны ў звароце.
Былыя старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуюць, што Дамова з Расіяй аб стварэнні саюзнай дзяржавы ад 1999 года пярэчыць Канстытуцыі.
Палітыкі просяць Канстытуцыйны суд разгледзець гэтае пытанне з пазіцыі Канстытуцыі і міжнародных дамоваў, ратыфікаваных Беларуссю.