Сёння – Дзень памяці Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага
https://spring96.org./be/news/65854
2013
2013-09-16T14:49:59+0300
2013-09-16T14:49:59+0300
2013-09-16T14:49:59+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/hanczar_zinaida.jpg
Сёння – Дзень памяці палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. Яны бясследна зніклі 16-га верасня 1999 году.
Беларуская і міжнародная грамадскасць лічыць, што яны былі выкрадзеныя паводле палітычных матываў, і падазрае ў датычнасці да іх выкрадання вышэйшых службовых асобаў Беларусі.
За тры з паловай месяцы да гэтага, 7 траўня 1999 года, пры невядомых абставінах у двары свайго дома знік былы міністр унутраных спраў Беларусі генерал Юрый Захаранка.
7 ліпеня 2000 года таямніча знік па дарозе ў менскі аэрапорт тэлеаператар Зміцер Завадскі.