viasna on patreon

Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будзе лячыць Аляксей Паўлічэнка

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай турэмнай больніцы ў Менску. Сёньня са сваякамі Зьмітра, сябрамі і журналістамі сустрэўся галоўны ўрач больніцы Аляксей Паўлічэнка.

На мінулым тыдні А. Паўлічэнка паабяцаў распавесьці ўсім цікаўным пра стан здароўя Дашкевіча. Сёньня, аднак, не прагучала пэўнай інфармацыі. Зьміцер знаходзіцца на абсьледаваньні і толькі па яго завяршэньні будзе агучаны дыягназ, паведаміла “Наша Ніва”.

Сёньня ж З. Дашкевіч сустрэўся са сваім адвакатам Аляксандрам Галіевым. Па словах апошняга, Зьміцер ні на што ня скардзіцца, выглядае няблага.

Актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка распавяла, што паплечнікі Зьмітра ўжо пасьпелі сабраць яму перадачу, але ён адмовіўся. «Кажа, што не рызыкуе выкарыстоўваць гэтую магчымасьць тут, бо няўпэўнены, ці надоўга тут затрымаецца» — кажа Наста.

Варта адзначыць, што яшчэ да арышту дактары забаранілі Зьмітру моцныя нагрузкі праз праблемы са сьпіною. Месяц таму хлопец быў пераведзены на працы на лесапавал, дзе мусіў перасоўваць цяжкія бярвёны. Праца на лесапільным участку цягнецца больш за 10 гадзінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства