Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзення выязной пошліны
https://spring96.org./be/news/65880
2013
2013-09-17T12:09:37+0300
2013-09-17T12:09:37+0300
2013-09-17T12:09:37+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mytnja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП)
маюць намер зладзіць чатыры пікеты (у тым ліку – у цэнтры горада), каб
прыцягнуць увагу грамадскасці да намераў уладаў увесці новай пошліны.
Як паведаміў старшыня абласной структуры АГП Уладзімір Вуек, падчас такіх акцый
сябры партыі збіраюцца нагадаць, што прапанаваныя захады супярэчаць Канстытуцыі
РБ, бо артыкул 30 Асноўнага закону краіны гарантуе грамадзянам права на свабоду
перамяшчэння. Па словах Вуека, новы «падатак» асабліва адчувальна адаб'ецца на
жыхарах памежных тэрыторый Брэсцкай вобласці, якія часта выязджаюць за мяжу.