Кляштар бэрнардзінцаў будзе гатэлем?
Навукова мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла прапанову па рэканструкцыі і прыстасаваньні былога кляштару бэрнардзінцаў у Менску, паведамляе Радыё Свабода.
Згодна праекту будынак былога кляштару (помнік архітэктуры 17 га ст.) плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс. Аўтары праекту — спэцыялісты прадпрыемства «Менскпраектрэстаўрацыя». Яны мяркуюць актыўна выкарыстоўваць падземную прастору для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова аздараўленчага і дзелавога цэнтраў. Будзе захаваная дваровая прастора.
Аўтары праекту адмовіліся ад першапачатковай ідэі выкарыстаньня шкла ў афармленьні фасадаў, нехарактэрнай для таго часу лініі «ламаных» дахаў.
Беларуская рэспубліканская навукова мэтадычная рада прапанавала завяршыць навукова дасьледчыя працы і дапрацаваць праект. Пазьней ён будзе прадстаўлены на абмеркаваньне рады.