viasna on patreon

Тысячу еўра атрымаў менчук, які перадаў амбасадару Нямеччыны скрадзеную бронзавую мемарыяльную дошку, прысьвечаную габрэям Брэмену, зьнішчаным у Менскім гета

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, зьнікненне мемарыяльнай дошкі было выяўлена 9 сакавіка. У 1992 годзе яе ўстанавілі прадстаўнікі габрэйскай грамады Брэмену на фасадзе дому № 13 па вуліцы Раманаўская слабода ў памяць аб амаль 450 брэменскіх габрэях, дэпартаваных у 1942 годзе з Нямеччыны ў Беларусь і зьнішчаных у Менскім гета.

26 сакавіка амбасадар Нямеччыны аб'явіў аб узнагародзе ў 1 тысячу еўра за інфармацыю, якая будзе садзейнічаць вяртаньню памятнага знаку.

12 красавіка падчас перадачы памятнага знаку ў амбасадзе Нямеччыны беларускі грамадзянін, які папрасіў не раскрываць ягонага імя, паведаміў, што дошка была знойдзеная каля пункту прыёму каляровых металаў у пасёлку Калодзішчы Менскага раёну. Паводле мужчыны, які прадставіўся супрацоўнікам прыёмнага пункту, памятны знак у машынным алеі знайшоў асабіста ён. Мужчына лічыць, што людзі, якія прывезьлі дошку для здачы, пабаяліся гэта зрабіць і кінулі знак на зямлю пасьля таго, як прачыталі адліты на ім тэкст.

Грамадзяне Беларусі, якія прысутнічалі пры цырымоніі перадачы дошкі, прапанавалі мужчыне адмовіцца ад матэрыяльнай ўзнагароды, зыходзячы з таго, што за гэтым знакам стаіць трагедыя многіх людзей, якія загінулі на беларускай зямлі. Аднак мужчына не пагадзіўся на зьніжэнне сумы або нейкую форму маральнай падзякі, у тым ліку расказаць пра яго ўчынак з публікацыяй фота. Мужчына адмовіўся фатаграфавацца на памяць з амбасадарам. Як мяркуецца, менчук быў пасярэднікам паміж дыпляматамі і людзьмі, якія выкралі памятны знак.

Далейшы лёс памятнага знаку вызначыць кіраўніцтва Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і суполак. У якасьці варыянту разглядаецца прапанова аб усталяваньні на фасадзе дома № 13 па вуліцы Раманаўская слабада копіі дошкі, а арыгінал будзе захоўвацца ў беларуска-нямецкай установе "Гістарычная майстэрня ў Менску", паведаміў БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства