viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту ўскрыў сабе жывот

2013 2013-09-19T12:28:54+0300 2013-09-19T13:08:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

З канфідэнцыйнай крыніцы ў Турме № 1 (г. Гродна) «Платформе» стала вядома аб тым, што Мікалай Аўтуховіч нанёс сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні. Паводле крыніцы, Мікалай Аўтуховіч у знак пратэсту ўскрыў сабе лязом жывот, паведамляецца на сайце «Платформы».

Прычынай стала адкрыта здзеклівае стаўленне адміністрацыі турмы № 1 г. Гродна да асуджанага.

Два гады ў запар Мікалаю Аўтуховічу выносяць незаконныя спагнанні менавіта ў той момант, калі павінны быць пагашаны ўсе раней накладзеныя на яго пакаранні.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Мікалаю Аўтуховічу 4 верасня паведамілі, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэнне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Прычынай для складання рапарту паслужыла тое, што нібыта 26 жніўня ён пасля адбою не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Але палітвязень прынцыпова выконвае рэжым. Праз месяц у дачыненні да яго павінны былі быць пагашаны ўсе спагнанні.

Па версіі той жа крыніцы «Платформы», такія эмацыйныя паводзіны Мікалая Аўтуховіча пасля накладання спагнання тлумачыцца тым, што Мікалай старанна пазбягае любых парушэнняў, не даючы ніякай нагоды адміністрацыі «ўзнагародзіць» яго чарговым спагнаннем. Як падкрэсліла крыніца, "... яму як ваеннаму не цяжка ўстаць раніцай да пад’ёму і своечасова легчы спаць. Ён прывык да такога рэжыму. Прывык і па паўгады ні з кім не размаўляць, кажучы ў дзень пару дзяжурных выразаў - толькі б не даваць падставы да далейшых правакацый».

Такім чынам, адміністрацыя турмы імкнецца трымаць Мікалая Аўтуховіча ў статусе «злоснага парушальніка рэжыму ўтрымання». Менавіта ў гэтым статусе яго лёгка асудзіць па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) і дадаць яму дадатковы тэрмін, альбо прызначыць прэвентыўны нагляд пасля вызвалення.

- У турме любога зняволенага можна «раскруціць» па 411 артыкуле, - каментуе сітуацыю дырэктар «Платформы» Андрэй Бандарэнка, - досыць рапарту любога кантралёра. Думаю, не трэба казаць, што для нашай пенітэнцыярнай сістэмы гэта стыль жыцця. Так «раскручваюць» усіх, хто непажаданы або на каго атрыманы загад. У выпадку з Мікалаем Аўтуховічам упэўнены, што гэта быў запланаваны рапарт кантралёра і, магчыма, не адзін. Асобна падкрэслю недасканаласць сістэмы перавыхавання асуджаных, якая штурхае іх на крайнія меры для ўласнай абароны. Па сутнасці Мікалая паставілі перад фактам - мы цябе расціснем, асудзім, дадамо тэрмін, і ты не зможаш нават пікнуць. Лёг не ў той час - пад суд! Устаў не так - тэрмін! Усе адпаведна раскладу - усё роўна суд і тэрмін! Вынік - страшны.

Па дадзеным факце ПКАУ «Платформ інавэйшн» накіраваныя запыты ў турму № 1 г. Гродна і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС РБ.

Таксама па тэме:

Мікалай Аўтуховіч пасля спробы самагубства ў турме адчувае сябе здавальняюча

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства