viasna on patreon

Мясцовыя ідолагі праверылі дзейнасць Салігорскага тэлеканала

2013 2013-09-23T10:43:55+0300 2013-09-23T10:43:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stk-salig-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па запыце сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Малочкі ідэалагічны аддзел Салігорскага райвыканкаму зладзіў праверку мясцовага тэлеканалу СТК. Не дзіўна, але па выніках праверкі парушэння правоў актывіста з боку СТК ідэолагі не выявілі.

Нагадаем, яшчэ ў сакавіку спадар Малочка прасіў у эфіры Салігорскага тэлеканала павіншаваць усіх салігорцаў з 95-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі. Дырэкцыя СТК выканаць просьбу актывіста адмовілася. З гэтай нагоды партыец звяртаўся са скаргамі ў суд Салігорскага раёна, пракуратуру ды мясцовы выканкам. Пракуратура Салігорскага раёна яшчэ ў жніўні вынесла папярэджанне Салігорскаму тэлеканалу за парушэнне заканадаўства, а суд скрагу адхіліў ды накіраваў Віктара Малочку да мясцовых ідэолагаў.

Адказ ідэалагічных работнікаў выканкаму атрымаўся на рэдкасць грунтоўным і матываваным.

- Раней ад уладаў прыходзілі звычайныя адпіскі ў адзін сказ кшталту “па выніках праверкі фактаў парушэння не выяўлена”. Цяпер жа маем адказ на тры старонкі са спасылкамі на канкрэтныя артыкулы заканадаўства і досыць грутноўнымі тлумачэннямі, - кажа Віктар Малочка. – Думаю, дапамаглі шматлікія скаргі дэмакратычных актывістаў ў пракуратуру ды суд на нематываванасць адказаў. Спадзяюся, у будучыні салігорскія чыноўнікі да падрыхтоўкі сваіх адказаў будуць падыходзіць гэтак жа грунтоўна.

Што да самога адказу, дык у ім ідэолагі пастараліся зачапіцца за фармальнасці. Напрыклад, каб павіншаваць салігорцаў ад імя Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка, на думку чыноўнікаў, мусіў прадставіць даверанасць на права дзейнічаць ад імя партыі. Таксама выявілася, што Салігорскі тэлеканал не прымае ад грамадзян творы для трансляцыі іх у эфіры, каб пазбегнуць парушэнняў заканадаўства ў галіне аўтарскіх правоў. Сваіх жа беларускамоўных твораў для задавальнення патрэбаў насельніцтва ў тэлеканала недастаткова. Адмова ад трансляцыі ў эфіры пад віншавальную музыку беларускага нацыянальнага герба “Пагоня” была абгрунтавана яе незарэгістраваным у Міністэрстве юстыцыі статусам. Апошнім “цвіком” стаў аргумент аб праве рэдацыі па сваім меркаванні адбіраць і распаўсюджваць у сродку масавай інфармацыі адрасаваныя ёй лісты.

З іншага боку, Салігорскі райвыканкам рэкамендаваў кіраўніцтву Салігорскага тэлеканала стварыць фонд беларускамоўных верашаў і выканаўцаў і ўкулючыць іх у папку віншаванняў. Да таго ж чыноўнікі прызналі, што даваць адказы не на мове завроту з’яўляецца парушэннем дзеючага заканадаўства. За невыкананне дадзенай нормы адказнай асобе Салігорскага тэлеканала была выказана афіцыйная заўвага.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства