viasna on patreon

Упраўленьне КДБ Беларусі па Менску і Менскай вобласьці стварае “Залу гісторыі, доблесьці і славы”

2007 2007-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе сайт “Беларускі партызан”, некаторыя ветэраны-чэкісты ня так даўно атрымалі лісты, у якіх іх просяць перадаць музэю дакуманты й газэты, зьвязаны зь дзейнасьцю “ВЧК, НКВД і КГБ”.

Іх просяць таксама прынесьці некаторыя рэчы, зброю, фота й відэаматэр’ялы, якія маюць дачыненьне да гэтых карных ворганаў. Усім асобам, якія падаруюць музэю вышэйзгаданыя рэчы супрацоўнікаў НКУС, абяцаюць занесьці іх імёны ў ганаровую кнігу музэя. Нагадаем, што ў Беларусі да гэтага часу няма месца, дзе былі б сабраныя матэр’ялы, зьвязаныя са злачынствамі камуністычных катаў і дзе б была інфармацыі аб мільёнах ахвяраў рэпрэсій.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства