viasna on patreon

Віталь Коўш асуджаны на чатыры гады зняволення

2013 2013-09-23T11:52:51+0300 2013-09-23T11:52:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/koush-vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Коўш

Віталь Коўш

Суд Брэсцкага раёна паўторна разгледзеў справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у арганізацыі нелегальнага пераходу праз беларуска-польскую мяжу грамадзянамі Індыі.

Нагадаем, што Віталя Каўша затрымалі напачатку верасня 2012-га года паводле абвінавачвання ў спрыянні незаконнай міграцыі. Сутнасць справы ў тым, што Коўш нібыта дапамог васьмі грамадзянам Індыі прайсці над беларуска-польскай мяжой па канату. Індусаў затрымалі і дэпартавалі за межы Беларусі, а пазней у Інтэрнэце з’явіўся відэаролік, з якога вынікае, што падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання іх прымусілі даць хлуслівыя сведчанні супраць Віталя.

Аднак суд адмовіўся выклікаць індусаў на працэс, палічыўны, што гэта “тэхнічна немагчыма”, а сёлета ў сакавіку Віталь Коўш быў асуджаны на чатыры гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

30 красавіка Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу і адмяніў прысуд, накіраваўшы справу на новы разгляд. Віталь Коўш у сваёй скарзе звяртаў увагу на падробку пратаколаў следства і супярэчлівыя паказанні індусаў, што ўзгадваюцца ў справе. Але 23 верасня суддзя Брэсцкага раёна Уладзімір Шаламіцкі абвесціў, што раней вынесенае пакаранне застаецца без зменаў.   

Віталь Коўш быў актывістам шэрагу палітычных кампаній у Брэсце (у тым ліку - незалежным назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010-м годзе), затрымліваўся падчас акцый салідарнасці з палітычнымі вязнямі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства