Сёння - суд над Андрэем Пачобутам
Справа журналіста будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Пачатак працэсу - у 15:30.
Пра гэта журналіст напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
20 верасня скончыўся тэрмін адтэрміноўкі прысуду, вынесенага яму летам 2011 года. Тады Андрэя Пачобута прызналі вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.
Крымінальная справа ў дачыненні да Пачобута была ўзбуджаная 28 сакавіку 2011. У пастанове пракуратуры было сказана, што ў сваіх артыкулах у польскім выданні «Gazeta Wyborcza» і ў сваім блогу журналіст абразіў Лукашэнку.
Журналіст быў затрыманы 6 красавіка за парушэнне падпіскі аб нявыездзе: ён збіраўся выехаць з Гродна ў Мінск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента. Спачатку яго затрымалі на трое сутак, затым меру стрымання змянілі з падпіскі аб нявыездзе на ўтрыманне пад вартай.
5 ліпеня 2011 суд прызнаў яго вінаватым і вызначыў пакаранне - тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.
Пасля сканчэння адтэрміноўкі, суд можа прыняць адно з рашэнняў: вызваліць Пачобута, працягнуць адтэрміноўку выканання пакарання, накіраваць асуджанага для адбыцця раней прызначанага судом пакарання.