Законапраект аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі будзе ўнесены ўрадам у парламент у кастрычніку
https://spring96.org./be/news/65998
2013
2013-09-23T14:11:29+0300
2013-09-23T14:11:29+0300
2013-09-23T14:11:29+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/saldaty-galasav.jpg
Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Старавойтаў на онлайн-канферэнцыі.
Намеснік міністра адзначыў, што праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб альтэрнатыўнай службе" будзе ўнесены Саветам Міністраў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў кастрычніку згодна з Планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2013 год.
"У далейшым рашэнне пра абмеркаванне праекта закона будзе прымацца пры разглядзе яго парламентам", - падкрэсліў Ігар Старавойтаў.