Пачобута вызвалілі ад пакарання
У судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разгляд справы журналіста Андрэя Пачобута, які ў ліпені 2011 года быў асуджаны за «паклёп на прэзыдэнта» на 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Было прынята рашэньне вызваліць журналіста ад пакараньня.
20 верасьня скончыўся
пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня Пачобута. У ліпені 2011-га яго
асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта».
У 2011-м Ленінскі суд Горадні прызнаў Пачобута вінаватым у парушэньні
крымінальнага артыкулу «паклёп на прэзыдэнта». Журналіста пакаралі трыма
гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.
Ад 6 красавіка 2011 года ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай
турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску
аб нявыезьдзе.
Яшчэ адну крымінальную справу аб паўторным паклёпе на кіраўніка
дзяржавы, завялі на Пачобута ўлетку 2012 г. У сакавіку
2013 г. справу спынілі ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях
журналіста складу злачынства.