Менскія архітэктары выступаюць супраць рашэньня Міністэрства культуры наконт прыстасаваньня кляштару бэрнардзінаў пад гатэльны комплекс
Менскія архітэктары зьвярнуліся ў дзяржаўныя ўстановы зь адкрытым лістом, у якім называюць памылковым рашэньне Міністэрства культуры датычна праекту прыстасаваньня менскага кляштару бэрнардзінаў пад гатэльны комплекс, паведаміла Хартыя-97.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства архітэктуры
і будаўніцтвы Рэспублікі Беларусь,
Мінгарвыканкам,
Упраўленне справамі Прэзідэнта РБ
Адкрыты ліст.
У апошні час у некаторых СМІ з’яўляецца інфармацыя аб рэканструкцыі кляштара Бернардынаў з прыстасаваннем пад гасцінічны комплекс. Гэта найбуйны помнік архітэктуры XVII стагоддзя гістарычнага цэнтра Мінска з багатай гісторыяй і ўнікальным культурным пластом. Аднак, праект "рэканструкцыі" сваёй сутнасцю накіраваны на поўнае знішчэнне ўсёй аўтэнтычнасці ўнікальнага аб’екта. У ім прадугледжана размяшчэнне паркінга. Вялізныя аб’ёмы зямельных прац пацягнуць за сабою вываз на сметнік у выглядзе будаўнічага смецця культурнага пласта, які фарміраваўся з часоў сярэднявечча, знішчэнне ўнікальнага дэкору будынкаў што захаваўся да нашых дзен. Функцыя дадзенай гасцініцы прадугледжвае размяшчэнне ў былым кляштары забаўляльных аб’ектаў: казіно, боўлінга, рэстарана, басейна што, па меншай меры, дзіўна. Нікога (ні праектыроўнікаў, ні інвестараў) не бянтэжыць нават суседства з галоўным праваслаўным комплексам краіны.
Нават калі канцэпцыя выявы аб’екта будзе зменена, згодна с пастановай выязнога паседжання Рэспубліканскага Савета па пытаннях гісторыкакультурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2007 года, неабходна разгледзець альтэрнатыўнае функцыянальнае прызначэнне квартала гістарычнай забудовы. Ні ў адной з еўрапейскіх сталіц, якія шануюць сваю гістарычную спадчыну, немагчыма знайсці падобны прыклад размяшчэння ў кляштары забаўляльных аб’ектаў. Тым больш, што ў Мінску такі гістарычны комплекс адзіны.
Пераканаўча просім перагледзець непрымальнае функцыянальнае прызначэнне квартала гістарычнай забудовы, абумоўленага ў рашэнні Мінгарвыканкама ад 25 мая 2006 года №1012, з адпаведным пераглядам планіровачнай канцэпцыі рэканструкцыі кляштара Бернардынаў.
Архітэктары:
Сарайкін А.М., Наумік І.М., Каляскоў А.А”.