viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае канфіскацыю кнігі Алеся Бяляцкага

2013 2013-09-24T13:46:19+0300 2013-09-24T13:51:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Тэрміновы зварот - Абсерваторыя

BLR 003/0913/079 OBS

Канфіскацыя дакументаў

Беларусь

23 верасня 2013 г.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага тэрміновага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармаваная аб канфіскацыі 40 асобнікаў кнігі пад назвай “Асьвечаныя Беларушчынай”, напісанай сп. Алесем Бяляцкім, старшынём Праваабарончага цэнтра (ПЦ) “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам FIDH, які адбывае пазбаўленне волі тэрмінам у 4,5 гады ў сувязі з яго правабарончай дзейнасцю, пасля таго як іх палічылі патэнцыйна шкоднымі для іміджу краіны. 455- старонкавая кніга ўяўляе сабой зборнік літаратурных артыкулаў і нарысаў па беларускай літаратуры, а таксама змяшчае чатыры тэксты, напісаныя сп. Бяляцкім за кратамі.

Паводле атрыманай інфармацыі, 5 верасня 2013 года сябра Рады ПЦ “Вясна” спн. Таццяна Рэвяка атрымала высновы экспертызы, праведзенай па запыце ашмянскай мытні, у якіх сцвярджалася, што кніга сп. Алеся Бяляцкага можа нанесці шкоду іміджу Рэспублікі Беларусь. 13 верасня 2013 года спн. Рэвяка падала скаргу на імя старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта з патрабаваннем прызнаць незаконнымі як пастанову аб прызначэнні экспертызы, так і парадак яе правядзення.

3 ліпеня 2013 года 40 асобнікаў кнігі былі канфіскаваныя ў спн. Рэвяка на беларуска-літоўскай мяжы. 5 ліпеня 2013 года спн. Рэвяка атрымала паведамленне аб тым, што праверка будзе ажыццяўляцца кіраўніком Галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай працы, моладзі і культуры Гродзенскага аблвыканкама. 15 ліпеня спн. Рэвяка звярнулася з патрабаваннем даслаць ёй копію пастановы аб прызначэнні экспертызы, а таксама інфармацыю аб кваліфікацыі эксперта, уключаючы яго ці яе адукацыю, спецыяльнасць, стаж працы па спецыяльнасці і папярэдні досвед правядзення падобных экспертыз, спасылаючыся на артыкул 138 Мытнага кодэкса Мытнага саюза, у адпаведнасці з якім мытная экспертыза прызначаецца мытнымі органамі і праводзіцца мытнымі экспертамі, а таксама экспертамі з іншых ўпаўнаважаных арганізацый, у той час як экспертам можа быць асоба, якая валодае неабходным для экспертнага заключэння досведам.

У сваім адказе на запыт ад 22 ліпеня 2013 г. выконваючы абавязкі дырэктара ашмянскай мытні сп. Сяргей Самушчаў сцвярджаў, што ашмянскай мытні не вядома, хто будзе праводзіць экспертызу, у той час як рашэнне аб прызначэнні экспертызы ўтрымлівала імя П.К. Скарабко. З гэтай прычыны Таццяна Рэвяка даслала яшчэ адну заяву, паўтараючы свае папярэднія патрабаванні паведаміць звесткі аб кваліфікацыі сп. П.К. Скарабко. На гэта прыйшоў чарговы бязглузды адказ, які цалкам праігнараваў яе просьбу.

14 жніўня 2013 года спн. Рэвяка выказала заклапочанасць на адрас Дзяржаўнага мытнага камітэта з прычыны таго, што праз 33 дні пасля прызначэння экспертызы (г. зн. з 5 ліпеня па 7 жніўня 2013 г.) кіраўніку ашмянскай мытні па-ранейшаму не вядома імя эксперта, у той час як частка 2 артыкула 139 Мытнага кодэкса прадугледжвае, што тэрмін разгляду не можа перавышаць 20 працоўных дзён ад дня прыняцця экспертам матэрыялаў да вытворчасці, а таксама што такія матэрыялы павінны быць перададзены эксперту на працягу таго ж працоўнага дня.

Тым не менш, у адказе з Дзяржаўнага мытнага камітэта ад 9 верасня 2013 года паведамлялася, што праверка пачалася 24 ліпеня 2013 г. і на самой справе завершаная 30 ліпеня 2013 года.

Абсерваторыя выказвае сваю заклапочанасць у сувязі з канфіскацыяй асобнікаў кнігі сп. Бяляцкага па перадузятых прычынах і ў сувязі з шэрагам звязаных з ёй працэсуальных парушэнняў, і разглядае яе як сродак далейшага пераследу за яго праваабарончую дзейнасць.

Прапанаваныя захады:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

і. Адмяніць рашэнне аб прызначэнні экспертызы і вярнуць спн. Рэвяка канфіскаваныя кнігі, напісаныя сп. Бяляцкім;

іі. Пакласці канец любому пераследу, у тым ліку на судовым і адміністрацыйным узроўнях, сп. Алеся Бяляцкага, спн. Рэвяка, а таксама ўсіх іншых абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі;

ііі. Прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 г., у прыватнасці:

- артыкул 1, які абвяшчае, што кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях,

- артыкул 6 (b) і (c), у якім гаворыцца, што кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, як гэта прадугледжана дамовамі ў галіне правоў чалавека і іншымі адпаведнымі міжнароднымі дамовамі, свабодна публікаваць, перадаваць або … распаўсюджваць сярод іншых меркаванні, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах і …  атрымліваць інфармацыю, абмяркоўваць, фарміраваць і прытрымлівацца меркаванняў адносна захавання як у заканадаўстве, так і на практыцы ўсіх правоў чалавека і асноўных свабодаў, выкарыстоўваючы гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі дзеля прыцягнення ўвагі грамадскасці да гэтых пытанняў.

- артыкул 12.2, які прадугледжвае, што дзяржава прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любой асобы, якая выступае індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ дыскрымінацыі, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі законным ажыццяўленнем ім ці ёй правоў, згаданых у дадзенай Дэкларацыі;

iv. Забяспечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дакументамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Парыж-Жэнева, 23 верасня 2013 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства