Еўрадэпутат ладзіць акцыю ў падтрымку Міколы Статкевіча
https://spring96.org./be/news/66045
2013
2013-09-25T12:00:39+0300
2013-09-25T12:00:39+0300
2013-09-25T12:00:39+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/migalski-2.jpg
Бюро еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Катавіцах арганізуе 13-га кастрычніка ў парку імя Тадэвуша Касцюшкі прабег прысвечаны палітычнаму вязню Міколу Статкевічу і сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі.
Пра гэта нашаму радыё паведаміла сакратарка еўрадэпутата Аляксандра Бушкевіч:
- Мэта нашай акцыі прыцягнне ўвагі шырокай грамадскасці да сітуацыі з палітычнымі вязнямі і парушэннем правоў чалавека і асноўных свабод у Беларусі.
25 верасня ў 13 гадзін каля сядзібы Польскага Хакейнага Саюзу ў Варшаве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Марэка Мігальскага. Разам са славацкім хакеістам Пэтэрам Шцясным ён актыўна выступае за тое, каб з прычыны парушэнняў правоў чалавека, адабраць у Беларусі права правядзення ў наступным годзе Чэмпіянату свету па Хакеі.