viasna on patreon

Гомель: паліклініка не можа зняць з лініі «хуткія» на пікеты «Справядлівага свету»

2013 2013-09-25T13:34:10+0300 2013-09-25T13:34:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка атрымаў адмову на правядзенне партыйных пікетаў у горадзе 24,25 і 26 верасня ад гарвыканкаму. Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Аксана Рудзянок забараніла «Справядліваму свету» правесці ў Гомелі пікеты, паколькі да заяўкі не быў прыкладзены дагавор з гарадской паліклінікай на медыцынскае абслугоўванне мерапрыемства.

З Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Уладзімір Сякерка атрымаў адказ, што «штодзённае зняцце брыгады хуткай медыцынскай дапамогі з лініі 24, 25 і 26 верасня прывядзе да затрымкі абслугоўвання выклікаў і невыканання нарматываў». Адказ падпісаў галоўны ўрач гарадской паліклінікі Вячаслаў Яшчанка.

Нагадаем, партыйцы планавалі правесці ў Гомелі пікеты 24,25 і 26 верасня з мэтай прапаганды ідэй «Справядлівага свету» сярод насельніцтва і публічнага абмеркавання сацыяльна-эканамічнага становішча краіны.

Дарэчы, гарвыканкам прыняў новае рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах», якое ўступіла ў сілу з 5 верасня. Дэклараваная гарвыканкамам мэта новага рашэння - «пашырэнне пераліку месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Гомелі, а таксама ўдасканаленне ўзаемадзеяння арганізатараў масавых мерапрыемстваў і мясцовых органаў улады».

Згодна новаму рашэнню, пералік месцаў для правядзення пікетаў і мітынгаў павялічыўся: раней было адно месца, зараз – два, прычым у такіх прамысловых мікрараёнах, дзе наогул рэдка можна сустрэць людзей.

Хоць па новаму рашэнню замест трох дамоў арганізатарам трэба заключаць толькі дзве (з камунальнікамі і «хуткай»), але ўсе роўна атрымаць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства ў горадзе немагчыма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства