viasna on patreon

Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага ў Жодзіне

2013 2013-09-25T16:38:15+0300 2013-09-25T16:38:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhodzina_akcyja.jpg

24 верасня жодзінцы павіншавалі асуджанага да 4,5 года пазбаўлення волі вядомага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага з днём народзінаў.

Паштоўкі з віншаваннямі былі адасланыя з Жодзінскага галоўнага паштамта, на якім адбыўся распаўсюд адпаведнай інфармацыі сярод шматлікіх ягоных наведвальнікаў.

Заўважыўшы раскладзеныя паштоўкі з выяваю Алеся Бяляцкага за кратамі, прысутныя бралі іх, разглядалі, з зацікаўленасцю знаёміліся з іх зместам і клалі назад. Некаторыя, заўважыўшы мясцовага праваабаронцу "Вясны" Аляксея Лапіцкага, падыходзілі і задавалі пытанні. У выніку атрымаліся своеасаблівыя знаёмствы і абмен думкамі па сітуацыі.

Нагадаем, што 25 верасня палітзняволенаму праваабронцу, які ўжо больш за 2 гады знаходзіцца за кратамі ў Бабруйскай калоніі, спаўняецца 51 год. Палітычна матываваны пераслед і прысуд кіраўніку пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" быў вынесены 4 жніўня 2011 года.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства