viasna on patreon

Слонім: пікеты “глушаць” рознымі мерапрыемствамі (дакумент)

2013 2013-09-26T10:59:48+0300 2013-09-26T10:59:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 верасня сябра Слонімскай суполкі БХД Алесь Масюк падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзення 29 верасня ў гарадскім парку пікету, прысвечанага абароне “Газеты Слонімскай”, а таксама за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на незалежнае выданне ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і набываць яго ў кіёсках "Белсаюздруку".

 25 верасня Алесь Масюк атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча: “Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што Вам адмоўлена ў правядзенні 29 верасня 2013 года з 11.00 да 16.00  масавага мерапрыемства (пікетавання) у гарадскім парку па вул.Опернай. Згодна з планам работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта, РК ГА “БРСМ” 29 верасня 2013 года ў 12.00 у гарадскім парку па вул.Опернай пачатак традыцыйнай крос-віктарыны “Знай свой край”.

Дарэчы, такія адказы чыноўнікаў са Слонімскага райвыканкама сталі пастаяннымі. Як толькі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наладжваюць у парку мерапрыемства, у той дзень вертыкальшчыкі “праводзяць” мерапрыемствы свае.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства