viasna on patreon

Працэс па справе аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” перанесены на панядзелак, 8 верасьня.

2003 2003-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працэс па справе аб ліквідацыі Грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву”, які пачаўся ў Мінскім гарадзкім судзе 5 верасьня, перанесены на 8 верасьня (панядзелак, 10 гадзінаў) у сувязі з тым, што ў судовай зале не хапіла месца ўсім, хто прыйшоў на працэс. Усяго на суд прыйшло каля 50 чалавек, сярод якіх – прадстаўнікі АБСЕ, замежных амбасадаў, праваабарончых і іншых грамадзкіх арганізацыяў, дэпутаты групы “Рэспубліка”, журналісты.

Старшынствавала на судзе судзьдзя Н. Жупікава, якая спачатку загадала ўсім, акарамя удзельнікаў працэсу, выйсьці з кабінету, а потомы заявіла пра перанос паседжаньня.
Прадстаўнікі “Прававой дапамогі насельніцтву” і астатнія прысутныя падпісалі сумесную скаргу на імя старшыні Мінскага гарадзкога суда, у якой запатрабавалі прадаставіць для судовага паседжаньня больш зручную залу, якая б магла зьмясьціць усіх жадаючых. Было таксама пададзена хадайніцтва аб адводзе судзьдзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства