viasna on patreon

Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

2013 2013-09-27T11:19:13+0300 2013-09-27T11:19:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў не згодны з рашэннем суда Лунінецкага раёна, які прызнаў законным ягонае звальненне з прадпрыемства “Граніт”, і не выявіў факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.
Нагадаем, што з агучанага 11 верасня рашэння суда вынікае, што Дубаносава звольнілі з працы з парушэннем заканадаўства (за што вынесена прыватнае вызначэнне), і ён мае падставы патрабаваць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды. Акрамя таго, адміністрацыя “Граніта” мусіць сплаціць прафсаюзнаму актывісту матэрыяльную дапамагу памерам 1 мільён рублёў.

Разам з тым, старшыня раённага суду Міхаіл Дзенісовіч абвесціў, што выяўленыя парушэнні не з’яўляюцца падставай для аднаўлення Леаніда Дубаносова на працы. Таксама суддзя адмовіў у задавальненні той часткі позвы, якая тычыцца спынення дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці з боку кіраўніцтва мікашэвіцкага прадпрыемства, на чым настойваў Дубаносаў.

Па словах прафсаюзнага актывіста, які адпрацаваў наі “Граніце” амаль 20 гадоў, пасля судовага працэсу ў Лунінцы на прадпрыемстве з’явіліся чуткі аб тым, што нібыта ён атрымлівае грошы з-за мяжы, і таму ніякая падтрымка і салідарнасць Дубаносаву не патрэбная. На яго погляд, распаўсюд такіх чутак ёсць працягам дыскрэдытацыі незалежнага прафсаюза, што ставяць на мэце мясцовыя ўлады і кіраўніцтва “Граніта”.   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства