viasna on patreon

Работнікаў культуры скароцяць на чвэрць

2013 2013-10-02T14:30:10+0300 2013-10-02T14:30:10+0300 be

Калегія Міністэрства культуры прыняла рашэньне № 189 ад 25 верасьня 2013 года правесьці скарачэньне колькасьці работнікаў установаў культуры.

Згодна з дакумэнтам, Інстытуту беларускай культуры прапануюцца скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музэям Янкі Купалы і Якуба Коласа — па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музэю — 5%.

Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэньнем прафэсарска-выкдадчыцкага складу) — на 20%.

Не падпадаюць пад скарачэньне Нацыянальны аркестр сымфанічнай і эстраднай музыкі і Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства