viasna on patreon

Выбары ў мясцовыя саветы запланаваны на сакавік

2013 2013-10-02T16:16:01+0300 2013-10-02T16:16:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lazavikmi.jpg
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

ЦВК не бачыць перадумоў для карэкціроўкі даты правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

«Мы арыентуемся на нормы заканадаўства, згодна з якімі мясцовыя выбары павінны прайсці ў 20-х лічбах сакавіка наступнага года», — сказаў ён.

Паводле слоў Лазавіка, «аб'ектыўных перадумоў» для таго, каб праводзіць выбары ў больш раннія тэрміны, цяпер няма.

Выбарчы кодэкс прадугледжвае, што выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў новага склікання прызначаюцца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь не пазней як за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней як за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў мясцовых саветаў дэпутатаў дзейнага склікання. У адпаведнасці з гэтай нормай чарговыя мясцовыя выбары павінны прайсці не пазней за сакавік 2014 года.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства